Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.
Каля ЯлоўкіАляксандр ВЯРБІЦКІПрыходзіцца ладзіць цяперашнія пешыя вандроўкі па нашым старонні з улікам даступных насельніцтву паслуг з боку публічнай камунікацыі. Вось думаў я дабрацца ў Ялоўку, у дзень тамашняга прыхадскога свята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, з раніцы, каб пабачыць як у цяперашніх дэмаграфічных абставінах тое свята выглядае. Можна было б так зрабіць, але тады трэба было б абмежаваць падарожжа толькі да самой Ялоўкі, бо толькі адтуль магчыма было б сэнсоўна вярнуцца ў той сам дзень у Беласток. А мне ж захацелася прынагодна пабачыць і крыху навакольных Ялоўцы мясцовасцей, таму задумаў я пачаць падарожжа з іншай, не надта ад Ялоўкі аддаленай мясцовасці, а пра размах ялоўскага святкавання памеркаваць неяк ускосна. З аўтобуса, што ў восем раніцы адпраўляецца з Беластока ў Баброўнікі, злез я ў Зубках; у далейшым напрамку шафёр павёз толькі адну пасажырку. У той частцы Зубкоў, куды заязджае пэкаэсаўскі аўтобус, новы асфальтавы насціл на вуліцы. За вёскай самотны цэментны крыж з надпісам „За здоровье деревни Зубки”. Але навокал пуста, толькі каля чыгуначнага пераезда жанчына з пуставатым на від кошыкам падалася з лесу дахаты. Чыгуначны пуць у напрамку загранічнага Ваўкавыска зарастае ўсім тым, што прырода на ім пасеяла. Жвіроўка з Зубкоў у напрамку Свіслачан і Мастаўлян выглядае як валкаўніца, а язда па ёй можа нагадваць пасажыру чаргу са станковага кулямёта; даўно не бачыла яна грэйдэра. На недалёкай сенажаці двух касцоў (...) |