Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.
Як вам гэта спадабаецца...Міраслаў ГРЫКАУвесь дзень я глядзеў І тэлеканал беларускага тэлебачання. Было гэта пару дзён да апошніх выбараў у Беларусі. Візуальная прапаганда, прызнаюся, мае незвычайную сілу ўдару. Я амаль не паверыў у тое, што сам бачыў — квітнеючую краіну, прыгожыя, шырокія вуліцы, дагледжаныя дамы, задаволеных жыццём грамадзян, з усмешкай на твары. Адным словам — шчаслівую Беларусь! Хапіла, аднак, хвіліну пакалупацца ў інтэрнэце, каб выявілася зусім іншая карціна. Якая з іх сапраўдная? Найбольш усміхаліся ў беларускім тэлебачанні дыктары, няблага апранутыя, энтузіястычныя, пыхаючыя аптымізмам. З таго, што гаварылі, я зразумеў няшмат, ды сумняваюся ў тым, што яны самі ведалі, аб чым гавораць. Дарэчы, чыталі з лісткоў, дык і думаць пры гэтым не мусілі. Хтось за іх падумаў і напісаў. Не значыць гэта, аднак, што толькі ён павінен саромецца за тое, што хтосьці за яго прачытаў, прытым са шчырай усмешкай. У адным выпадку з твараў маладых вядучых усмешка адлятала быццам жаваранак спалоханы валачыўшымся па лузе катом — калі абвяшчалі чарговае выступленне Гаспадара. Бо што як што, але пра Гаспадара няёмка гаварыць з усмешкай прыклеенай да пысы. Тым больш, што невядома, як ён тую ўсмешку будзе інтэрпрэтаваць. Ну і сам Гаспадар не мае часу на тое, каб строіць дурныя міны. Ён жа мае столькі да работы! Паводле прынцыпу, што двор без гаспадара плача, без адпачынку турбуецца — напамінае, павучае, паказвае, пытанні ставіць рубам. Усюды яго (...) |