Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.
Прапаў горадУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПрапаў горад. Усё пойдзе як на мазаных колах: спярша кожны дзень спевы, пасля ў клазетах замерзнуць трубы, пасля лопне паравое ацяпленне і так далей... Няхай прабачаць мне прыхільнікі расійскага пісьменніка Міхаіла Булгагава за адвольнае выкарыстанне ўрыўка несмяротнага твора класіка. Але тое, што адбываецца апошнім часам у Гродне, навейвае досыць сумныя асацыяцыі. Гарадзенскія ўлады, дакладней тыя, што рэальна кіруюць горадам (хто гэта: аблвыканкам, КДБ, пракуратура, яшчэ нейкая структура — ніхто са звычайных грамадзян не ведае) узяліся ваяваць з кніжкамі і гісторыкамі. Аўтараў папулярнага выдання „Гродназнаўства” сталі выклікаць у адпаведныя аддзелы спецслужбаў і падатковую інспекцыю, а выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэя Чарнякевіча ўвогуле звольнілі з працы нібыта за спазненні на лекцыі і парушэнне працоўнай дысцыпліны. Па сутнасці яго звольнілі за прафесійную дзейнасць. Пры тым ніхто не сказаў, што ж у гэтай „крамольнай” кніжцы, якую раней амаль усе ацэньвалі як лепшае выданне года, і якая першапачаткова пісалася па заказе гарадскіх улад, выклікала такую негатыўную і нервовую рэакцыю... зноў невядома каго. Па горадзе ходзяць чуткі і версіі адна неверагодней другой. Ні то зайздроснікі даносаў „накляпалі” ў вышэйшыя інстанцыі, ні то ідэолагі выявілі пільнасць, хоць і запознена... Прыгадалася тут мне даўняя сітуацыя яшчэ з савецкіх часоў, звязаная з працай і дзейнасцю іншага (...) |