Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.

Опера двойчы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзевяць аўтафур з амаль трымастамі рэквізітамі і трымастамі касцюмамі для оперы „Страшны двор” Станіслава Манюшкі і шэсць для мюзікла „Корчак” Крыса Уільямса заехала пад новы будынак Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра мастацтва ў Беластоку. Выгружаныя з іх касцюмы, рэквізіты і іншыя элементы сцэнічнага афармлення запоўнілі дзве пастаноўкі, якія інаўгуравалі дзейнасць Падляшскай оперы і філармоніі. Абедзве былі падрыхтаваны з незвычайным размахам, як і належыць гэтаму асабліваму цэнтру культурнага жыцця на ўсход ад Берліна, які ўпісваецца ў шматкультурнасць рэгіёна і яго сталіцы. Інаўгурацыя дзейнасці оперы і філармоніі працягвалася тры дні (28-30 верасня). Білеты яшчэ да прэм’ер былі распрададзены аж да снежня.

У час прэм’ерных прадстаўленняў (абодва спектаклі мелі па два) у фае шкляна-бетонна-каменнай оперы і філармоніі (16 тысяч квадратных метраў плошчы), побач узбіраючайся на сцены расліннасці, наткнуцца можна было на мэблю з беластоцкіх антыкварыятаў і выставу касцюмаў і рэквізітаў з фільмавай „Трылогіі” Ежы Гофмана, пазычаную Гміннай управай Мельніцкай гміны ды збораў з падляшскіх музеяў і калекцый, у тым ліку на ўнікальныя на Падляшшы два пахавальныя жывапісныя партрэты з Дыяцэзійнага музея ў Драгічыне. У будучыні мае тут быць ларок з кампакт-дыскамі, кветкавы магазін, а нават буцік. Арган пакуль схаваны ў цемры канцэртнай залы. Аднак ужо ў канцы кастрычніка першы раз гучанне яму дасць маэстра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF