Ніва № 41 (2943), 7 кастрычніка 2012 г.
На хвалі святой камерцыі (8)Ева СЦЕПАНЮКВобраз, калі здзейсніцца геройскі чын святога Меркурыя, недасказаны, засакрэчаны і пад аховай ночы. Наш герой з’явіцца ў Даўгамосці дзесьці глыбокай ноччу, каб там з дапамогай нябесных персанажаў разбамбіць мангольскі атрад. На пачатку ён адсячэ галаву соннаму ісполіну, самаму магутнаму і жахліваму палкаводцу арміі саперніка. Гібель асілка накліча смяртэльны спалох і паніку ў варожых радах. На галовы ўцякаючага ворага пасыплюцца маланкі з неба. У дапамогу нашаму рыцару з’явіцца Меркурый Кесарыйскі і сонцаабразная Дзева, якая асабіста будзе рукаводзіць нябесным войскам. Наш Меркурый без аглядкі перасячэ палову арміі, каб пасля, згодна з абяцаннем і прысягай, аддаць жыццё. Да яго падыдзе сын ісполіна і зробіць сваю справу, значыць, адсячэ галаву... Апошняя сцэна ў некаторых варыянтах Аповесці адбудзецца ўжо ля святых муроў Смаленска. Разам з усходам сонца Меркурый на момант уваскрэсне і з галавой у руцэ ступіць за муры горада, каб заявіць пра перамогу. Распаўсюдам навіны зоймуцца жанчыны, якіх увасабляе тут смалянчанка. Гэты каларытны вобраз застаўляе з дыстанцыяй, гумарам і разуменнем думаць пра фантастычны і сатканы з хрысціянскіх матываў сюжэт. * * * — А цяпер падрыхтуйцеся на самавіты сюрпрыз, — аб’явіў з хітрай усмешкай гід, — на моцныя ўражанні. Словы былі выказаны ля гарадскога фантана, таму ніхто не чакаў такога звароту ў ходзе экскурсіі. Спачатку мы ішлі алеяй абсаджанай (...) |