Ніва № 41 (2943), 7 кастрычніка 2012 г.

„Жывуць людзі” і ў Залешанах

Аляксей МАРОЗ

У Залешанах Кляшчэлеўскай гміны, так як і ў многіх іншых нашых сёлах, зараз жыве мала людзей, у асноўным гэта пенсіянеры. Вёска вядомая не толькі з за пасляваеннай трагедыі, калі забівалі там невіноўных людзей і палілі дамы, але таксама з за Манаскага жаночага дома, які дзейнічае тут ад некалькіх гадоў. Выхадцы і людзі з наваколля з’язджаюцца сюды ў апошнюю нядзелю кожнага месяца, калі ў царкве служыцца літургія і чытаецца акафіст да святой велікамучаніцы Кацярыны. Разам са святарамі з Дзмітрыеўскага мужчынскага манастыра ў Саках і з мясцовай ігуменняй Елізаветай моляцца тады мясцовыя вернікі і паломнікі з навакольных сёл — Тапароў, Сакоў, Сухавольцаў ды з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага і іншых мясцовасцей. У нядзелю, 16 верасня, у родную вёску прыехалі выхадцы з Залешан і іх сямейнікі.

Наведвалі яны магілы сваіх продкаў і разам са свяшчэннікамі Кляшчэлеўскага прыхода маліліся на вясковым могільніку. Пасля абеду Музей і асяродак беларускай культуры з Гайнаўкі, бурмістр Кляшчэляў і Гарадскі асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі з Кляшчэляў запрапанавалі ім наведаць у Залешанах беларускі народны фэст з цыкла «І тут жывуць людзі», які завяршыў ладжаныя музеем сёлетнія пленэрныя мерапрыемствы.

— Залешаны гэта невялікая вёска і мы рашыліся прымеркаваць дату беларускага фэсту да дня, калі ў Залешанах збярэцца больш людзей. Пасля наведвання магіл з намі засталіся жыхары Беластока, Бельска і іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF