Ніва № 41 (2943), 7 кастрычніка 2012 г.

Кожны іншы — усе роўныя

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сучасная камп’ютарная майстэрня ў восем пультаў была галоўнай узнагародай у першым выпуску конкурсу „Падляшская мазаіка. У пошуках супольнасці пагранічча”. Падвядзенне конкурсу адбылося 19 верасня ў беластоцкім VI ліцэі імя Зыгмунта Аўгуста. Конкурс, які працягваўся ад лютага, быў адказам на шэраг нацыяналістычных, ксенафобных, антыяўрэйскіх і расісцкіх актаў у нашым рэгіёне (Беласток, Крынкі, Орля, Ядвабнае і Пуньск), да якіх дайшло ў мінулым годзе і на пачатку сёлетняга. На конкурс прыйшло сто пяць прац з дваццаці дзвюх школ Падляшскага ваяводства. Сярод іх былі літаратурныя творы, мультымедыйныя прэзентацыі, малюнкі, календары, прынагодныя газеткі, фільмы, фотаздымкі — індывідуальныя і калектыўныя працы, пры якіх займаліся нават цэлыя класы, а нават па некалькі з іх.

На ўрачыстаці ў „шасцёрцы” было ўзнёсла. Чарговыя лаўрэаты прымалі з рук арганізатараў і афіцыйных гасцей дыпломы і падарункі, у тым ліку між іншым майстар-класы ў мастацкай галерэі „Арсенал”, фотаапараты, пропускі на басейн і ў оперу, а ў перапынках можна было паслухаць песень не толькі па-польску і вершы ў выкананні вучняў школы-гаспадара (па-беларуску прагучала „Купалінка”). Галоўны прыз „за паўнату прынятых дзеянняў” (сустрэчы, канцэрты, выставы), завершаных фільмам „Выспа талерантнасці” трапіў да вучняў Пачатковай школы н р 47 імя Яна Клеменса Браніцкага ў Беластоку. Прэстыжную першую ўзнагароду ў катэгорыі „індывідуальная праца — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF