Ніва № 41 (2943), 7 кастрычніка 2012 г.
Чалавек культуры Анатоль Вап і стыпендыятыАляксей МАРОЗЗ дырэктарам Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы ў Беластоку Анатолем Вапам спаткаліся 17 верасня ў Бельскім доме культуры, між іншым, вучні бельскіх школ — «тройкі» і белліцэя, што прыйшлі на ХХ спатканне ў рамках праекта «Твары вядомыя і невядомыя», які рэалізуе дом культуры. Юбілейнае мерапрыемства з гэтага цыкла распачалося вакальным выступленнем Караліны Пажазінскай і Эміліі Шульц, якія займаюцца ў Бельскім доме культуры і з’яўляюцца стыпендыяткамі маршалка Падляшскага ваяводства. Была таксама запрэзентаваная мастацкая праца іншага стыпендыята — Крыстыяна Веснюка, які таксама рэалізуе свае зацікаўленні ў БДК. Прэзентацыя дасягненняў бельскіх стыпендыятаў была невыпадковая, бо маглі яны рэалізаваць свае зацікаўленні дзякуючы дапамозе Маршалкоўскай управы, прадстаўніком якой з’яўляецца дырэктар Анатоль Вап. Заахвочваў ён бельскіх белліцэістаў і белгімназістаў выступаць з праектамі на атрыманне маршалкоўскай стыпендыі. Такія праекты могуць дасылаць у Маршалкоўскую ўправу да канца кастрычніка ўсе жыхары Падляшскага ваяводства, аб чым напамінаем нашым чытачам. — Я заахвочваю разгортваць свае зацікаўленні і падаваць нам заявы з цікавымі ідэямі на атрыманне стыпендыі падляшскага маршалка. У дакументах, якія трэба даслаць да нас, няма многа бюракратыі. Свае праекты трэба старацца апісаць як мага найбольш змястоўна. Стыпендыі прызначаюцца не толькі асобам, якія (...) |