Ніва № 41 (2943), 7 кастрычніка 2012 г.
Не пакідайце Беларусі!Мацей ХАЛАДОЎСКІДзень пасля выбараў у ніжэйшую палату беларускага парламента — Палату прадстаўнікоў і дзень да пяцідзесятых угодкаў з дня нараджэння зняволенага ў папраўчай калоніі ў Бабруйску праваабаронцы Алеся Бяляцкага, у варшаўскай сядзібе Польскага прэсавага агенцтва (ПАП) адбыўся беларускі круглы стол. Прысвечаны ён быў ацэнцы выбараў і выбарчай кампаніі, сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў ды беларускай паслявыбарчай перспектывы ў еўрапейскім кантэксце. Сустрэча была сарганізавана па ініцыятыве еўрадэпутата Марка Мігальскага. У датэрміновым галасаванні і ў галоўным выбарчым дні (23 верасня) за 110 месц у ніжэйшай палаце беларускага парламента — Палаце прадстаўнікоў канкурыравалі 293 кандыдаты, у тым ліку 46 прадстаўнікоў апазіцыі (не ўвайшлі ў палату), хаця найважнейшыя апазіцыйныя партыі збайкатавалі выбары і заклікалі да байкоту. Згодна з данымі Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Мінску, яўка на выбарах склала 74,3 працэнта. Назіральнікі ад АБСЕ ў выдадзенай пасля выбараў заяве сцвердзілі: „Выбары ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані беcстароннімі. Свабодныя выбары азначаюць, што людзі могуць свабодна выказваць погляды, арганізавацца і балатавацца на пасаду. У час гэтых выбараў гэтага не было”. Марэк Мігальскі яшчэ да пачатку канферэнцыі сказаў „Ніве”: — Тым адрозніваецца дэмакратыя ад таго, што адбываецца ў Беларусі, што прынцыпы прадбачваюцца, а вынікі — не. У беларускі парламент дасталіся тыя, што (...) |