Ніва № 41 (2943), 7 кастрычніка 2012 г.
Лета 2012 годаВасіль САКОЎСКІЗ прычын майго пажылога ўзросту і дабрадзействаў старой пенсіённай сістэмы я маю многа вольнага часу. Гэты вольны час я праводжу ў кампаніі тэлевізара. Гляджу я ў асноўным свае польскія праграмы, рускія, беларускія і ўкраінскія. Гляджу і разважаю: куды ж так паспешліва прэцца наша краіна, наш цэлы вялікі рэгіён ды і свет цэлы?!. Адным словам — філасофствую. Для тых, хто не ведае ці забыўся чым займаюцца філосафы, прывяду тут украінскую народную версію дэфініцыі паняцця „філосаф”, бо гэта версія мне найбольш падабаецца: „Хвілософ це така людина, яка нічого не робить тільки думає. І думає не абы-як, а приблизно”. Вось так менавіта і думаю-гадаю... Прароцтвы розных вешчуноў і варажбітаў на 2012 год былі ў асноўным ненайлепшыя, бо і крызіс, і прыродныя анамаліі-катаклізмы, і войны, і тэракты. І нават каляндар племя майя прадказвае, што 21 снежня 2012 года мае быць апошнім днём сучаснай эры, якой споўніцца якраз 5125 год, бо столькі, падобна, і мае яна трываць. Што мае быць далей, каляндар майя, на жаль, маўчыць. Верыць аднак усім такім гаданням не варта. Лепей давайце пастараемся пажыць і пабачыць самі... І вось ужо першае паўгоддзе гэтага няпростага 2012 года за намі. Прыгляньмася што цікавага і нецікавага адбылося за гэты час у нас і нашых бліжэйшых суседзяў. На пачатку сёлетняга года было ў нас надвор’е цёплае і бясснежнае, незімовае адным словам. І толькі ад праваслаўнага Вадохрышча тэмпература пачала (...) |