Ніва № 41 (2943), 7 кастрычніка 2012 г.

Галасаванне без выбару

Мікола ВАЎРАНЮК

— У Беларусі я бачыў дух спаборніцтва адно на хакейных і футбольных матчах, але не бачыў яго ў палітыцы, — сказаў на паслявыбарчай канферэнцыі кіраўнік доўгатэрміновай місіі назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Антоніо Мілашоскі. — У Беларусі я бачыў Мірскі замак, але не бачыў, каб выбары праходзілі згодна са стандартамі АБСЕ.

Хаця прэс-канферэнцыя ў менскім гатэлі Кроўн-Пляза вялася на англійскай мове, гэтыя словы македонец выказаў па-руску. Каб яго лепш зразумелі.

* * *

Лагойск — раённы цэнтр 40 кіламетраў на поўнач ад Менска. Маляўнічыя ўзгоркі, як не ў Беларусі. Невыпадкова па-суседску, у Сілічах, пабудаваны горналыжны курорт. Захапляцца прыгажосцю наваколля перашкаджае працяглы дождж, які ідзе з самой раніцы ў нядзелю 23 верасня. Таму засяроджваемся на працы — стараемся як найхутчэй патрапіць на выбарчы ўчастак. У цэнтры дзесяцітысячнага мястэчка пытаем пра бліжэйшы групку моладзі, на вока ўжо з выбарчым правам. Тыя толькі паціскаюць плячыма, маўляў, іх гэта зусім не цікавць. Больш асвядомленая бабулька, што гандлюе чырвонабокімі яблыкамі з мяшка. Па яе ўказаннях трапляем у мясцовую школу, адкуль раздаецца вясёлая музыка. На сам канцэрт, аднак, спазняемся. Калі ўваходзім ва ўчастак, калектыў з мясцовае музычнае школы складае інструменты і звівае кабелі. Запрашаюць ехаць за імі на другі ўчастак, дзе будуць забаўляць выбаршчыкаў праз паўгадзіны.

Старшыня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF