Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.

На хвалі святой камерцыі (7)

Ева СЦЕПАНЮК

У люстры Метэорскіх манастыроў лёгка адчытаць гістарычны працэс думкі і духу сучаснай і старажытнай Элады. Найбольш інтрыгуючы тут дахрысціянскі кантэкст, ці лепш сказаць — працяг жыцця „назад”. У манастыр святога Сцяпана цягнуць інтэлектуалы са свету, каб пакланіцца арыгінальнай святыні — рукапісу „Палітыкі” Платона. Старажытны грэчаскі філосаф, пра што мы ўжо раз сказалі, уключаны ў рады святых Эладскай царквы.

У дарозе да манускрыпта турыст і паломнік спатыкнецца аб змрочны парог гісторыі. Сучасны чалавек прывык глядзець на абезгалоўленыя помнікі старажытных багоў і герояў. Тут пабачым абезгалоўленыя хрысціянскія іконы. Яны балюча западаюць у памяць і застаўляць думаць пра паходы іншапляменцаў, пра містычны жах, што цягам стагоддзяў жэр мазгі і душы паднявольных народаў. Іконы з выявамі абезгалоўленых святых сучасныя грэкі захоўваюць на памяць няслаўнай турэцкай няволі.

* * *

У Аповесці пра пакутніка Меркурыя як на далоні асветлены паслядоўнасці мангольскай навалы. Эскалацыя нахабства і жаху мяшаецца з дымам палаючых гарадоў ды плачам жанчын і дзяцей. На першы агонь пойдуць манастыры і цэрквы з іх служкамі і абаронцамі. Аўтар успамінае манашак, прымушаных да прастытуцыі, пра цэрквы і манастыры, замененыя на бардэлі або клаакі. Як сімвал жаху прамаўляе карціна з ненароджанымі дзеткамі. Заваёўнікі ўпадабалі сабе адну „пацеху”: яны лавілі цяжарных жанчын, каб на вачах сагнанага натоўпу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF