Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.
З Воленскага прыхода (2)Аляксандр ВЯРБІЦКІПра Міхала Баброўскага шмат можна даведацца з адмысловых энцыклапедычных выданняў, шмат з інтэрнэту, аднак бадай найбольш змястоўна напісаў быў пра яго наш зямляк пакойны Васіль Белаказовіч у 1958 годзе на старонках менавіта „Нівы”. Паколькі было гэта амаль паўстагоддзя таму, тады мяркую, што варта прывесці тут абшырныя вытрымкі тагачаснага — вельмі цікавага — артыкула Васіля Белаказовіча, нашага выдатнага земляка родам з бельскага Відава. Гэты артыкул знаёміць чытача не толькі з біяграфіяй выдатнага нашага вучонага, але і з колішнім асветным краявідам нашага староння. Міхал Баброўскі нарадзіўся 8 лістапада 1784 года ў Вульцы каля Кляшчэль, дзе яго бацька быў уніяцкім пробашчам. Калі яму было некалькі гадоў, памерла яго маці. Выхаваннем так Міхала, як і ягонага старэйшага брата Язэпа, пазнейшага доктара філасофіі і права, заняўся іх бацька. У 1793 годзе спаўняецца Міхалу дзевяць гадоў і тады яго накіравалі ў пачатковую ўніяцкую парафіяльную школу ў Кляшчэлі. Кляшчэлеўская пачатковая школа працавала на высокім узроўні; яна ўзнікла ў XVII стагоддзі. Ужо ў гэтай школе Міхал Баброўскі паказаў сябе ў якасці добрага, сумленнага, працавітага і здольнага вучня. У 1797 годзе Міхал Баброўскі паступіў у слаўную тады на ўсім Падляшшы школу піяраў у Драгічыне. Вучыўся ён ахвотна, звяртаў вялікую ўвагу на матэматыку і нямецкую мову. У 1803 годзе М. Баброўскі закончыў школу піяраў і ў гэтым жа (...) |