Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.
Беларускае сэрца ДуброўшчыныІаанна ЧАБАННепадалёк Дубровы-Беластоцкай, быццам на ўсходнім прадмесці, ляжыць даволі вялікая вёска з прыгожай назвай Гарасімовічы. На самым яе ўскраю, напроціў трох вясковых крыжоў, стаіць традыцыйная, драўляная хата Паўла і Галіны Лазукоў. Хаця род абоіх сужонцаў выводзіцца менавіта з гэтага месца, іх жыццёвыя дарогі здаваліся быць вельмі аддаленымі і многа вады пераплыло ў загуменнай Сідры, пакуль знайшлі яны адзін аднаго ў гэтым свеце. Асаблівыя зменлівасці лёсу спаткалі спадарыню Галіну. — Калісь, яшчэ малая была, — распавядае яна, — прыйшла я дахаты і пытаюся па дзіцячай цікавасці: „Папа, дзе вы мяне ўзялі?”. А ён кажа: „У кошыку плыла. Я стаю на беразе Нёмана, чую, штосьці плача, гляджу: кошык плыве, я яго падцягнуў да сябе, а там ты была”. Я нарадзілася ў 1958 годзе. У нас тады само навадненне праходзіла, Нёман моцна разліўся, а мама раджаць мяне пайшла. Так у Мастах я і паявілася на свет. Усе думаюць, што названне гэтага горада пайшло ад мастоў, так як у нас іх пяць на Нёмане. На самай справе яго будавалі на падбалочанай макрадзіне. Будаўнікі паўсюль лажылі маставыя, такія дошкі машчоныя — імі вуліцы выкладалі, ад гэтага і Масты ўзяліся. На свет прыйшла я там, але ўсе мае продкі жылі тут, на Дуброўшчыне. З Гарасімовічаў паходзіць мая баба, з суседняй вёскі Астрова выводзіцца мама, а папа таксама з недалёкіх Шастакоў — усе з аднаго прыхода. Мая сям’я пакінула родныя загоны пасля апошняй вайны. Яны можа і не (...) |