Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.

Беларускія дажынкі ў Рыбалах

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Хаця ў Рыбалах практычна няма ўжо земляробаў, але ж якраз тут згодна з дваццацігадовай традыцыяй адбыліся гмінныя беларускія дажынкі. Не здзіўляе, што якраз тут, таму што Рыбалы гэта апора беларушчыны ў Заблудаўскай гміне. У самім Заблудаве тутэйшыя беларусы адсоўваюцца на абочыну. Цэцылія Галіцкая, дырэктарка Гарадскога асяродка анімацыі культуры ў Заблудаве сказала:

— Да гэтага часу ніхто не заявіўся, каб мы сарганізавалі нейкія беларускія заняткі. Відаць, нашай прапановы хапае. Аднак пры найбольшай нашай імпрэзе „Днях народзінаў Заблудава” заўсёды маецца ў нас прапанова накіраваная тым, хто захоўвае беларускую традыцыю.

У час свята ў Рыбалах выступалі беларускія калектывы з мясцовага Вясковага дома культуры і ваколіц, з Беластока і Гродна. Была выстаўка ўраджаю і конкурсы. Згодна з абычаем, дажынкі пачаліся з багаслужбы ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна ды малебна пры Крыжах у калёніі Рыбалы.

— Дажынкі ў Рыбалах адбываюцца ўжо ад 1992 года і заўжды хапае публікі, — прыгадвае Лідзія Мартынюк, дырэктарка ВДК. — Штодзень маем у доме культуры два тэатры: лялечны і жывога плана. Дзеці займаюцца танцамі і спевамі. Дзейнічаюць таксама калектывы дарослых. Агульна ў нас тры вакальныя калектывы. Цяпер будзем рыхтавацца да агляду абрадавых калектываў, арганізаванага Беларускім грамадска-культурным таварыствам.

Сярод выступаючых прэзентаваўся калектыў „Паванька” якраз з мясцовага Вясковага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF