Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.
Фэст здароўяАляксей МАРОЗКалі ў маладых добрае здароўе, яны наогул не думаюць, што яно можа раптоўна пагоршыцца. Мала хто размышляе, што менавіта ён можа трапіць у нейкую аварыю і стаць інвалідам на ўсё жыццё. Аднак у сённяшніх рэаліях, калі штораз больш машын ездзіць па дарогах, дарожна-транспартныя аварыі здараюцца штораз часцей і штораз больш асоб застаецца калекамі або нават гіне. Людзі таксама змагаюцца з рознымі хваробамі, што, між іншым, з’яўляецца паслядоўнасцю забруджання акружаючага нас асяроддзя. Наогул карыстаемся харчаваннем, якое вырошчваецца з прымяненнем мінеральных угнаенняў і хімікатаў, не гаворачы ўжо пра яго генетычную мадыфікацыю. Акружаны мы шматлікімі пластмасавымі прадуктамі і штодзень карыстаемся электронікай, што таксама мае адмоўнае ўздзеянне на нашае здароўе. Апошнім часам у нашых беларускамоўных масмедыях многа пішам пра беларускія фэсты і дажынкавыя мерапрыемствы. На гэты раз наведаў я фэст прысвечаны здароўю, які 9 верасня ў Гайнаўцы праходзіў пад лозунгам «У здаровым целе здаровы дух», якому спадарожнічалі беларускія песні і танцы. Фэст наладзіла гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва св.св. Кірылы і Мяфодзія, якое раней арганізавала інтэграцыйныя сустрэчы лекараў і астатніх працаўнікоў службы здароўя. Цяпер праваслаўнае брацтва пры актыўным удзеле гайнаўскай службы аховы здароўя выйшла да жыхароў Гайнаўшчыны і турыстаў, якія ў пачатку верасня гасцявалі ў Гайнаўцы, з прапановай праверыць стан здароўя. — (...) |