Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.
Х Археалагічны фэст побач ЗбучаАляксей МАРОЗАрхеалагічныя фэсты на полі вёскі Збуч Чыжоўскай гміны заўважальна розняцца ад іншых беларускіх фэстаў, хаця спалучаюць іх нашыя беларускія песні і музыка. Для захоўвання тоеснасці вельмі важным з’яўляецца веданне сваёй гісторыі. Археалагічныя фэсты на гарадзішчы амаль тысячагадовай даўнасці побач Збуча спрыяюць разбуджванню зацікаўлення нашым мінулым, асабліва ў маладым пакаленні. Інфармацыю пра сярэднявечнае гарадзішча і навакольныя землі можна прачытаць у матэрыялах, якія выдала Чыжоўская гміна. Ля гарадзішча затрымліваюцца турысты. Ідуць яны паглядзець насып, які акружае гарадзішча, заходзяць усярэдзіну. Раней жыхары Збуча ўсярэдзіне гарадзішча пасвілі кароў, а зараз глядзяць на яго, як на сваю візітную картачку, што расслаўляе іх сяло на ўсё Падляшша і па за межы нашага ваяводства. Юбілейны Х Археалагічны фэст, якія адбыўся 16 верасня побач Збуча, арганізавалі маршалак Падляшскага ваяводства, войт Чыжоўскай гміны, Гмінны асяродак культуры ў Чыжах і Аб’яднанне старажытнікаў з Варшавы. Сярод гасцей мерапрыемства былі, між іншым, дэпутат Сейма Роберт Тышкевіч, віцэ-маршалак нашага ваяводства Валянцін Карыцкі і дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Анатоль Вап. — Дзесяць гадоў назад не ўсе былі перакананы, што нам удасца паспяхова наладзіць археалагічны фэст. Цяпер разрастаецца ён з году ў год і маёй марай з’яўляецца рэканструяваць гарадзішча. Я веру, што (...) |