Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.

Палітычны голад

Міраслаў ГРЫКА

Ежа і палітыка — дзве неразлучныя сферы. У час міждзяржаўных сустрэч дзяржаўныя дзеячы спачатку ўгашчаюць адзін аднаго багатым абедам. Толькі калі сыта наядуцца, пачынаюць абмяркоўваць што і як, калі і дзе, нашто і для чаго. Ці ж няпраўда, што свет з поўным страўнікам прыгажэйшы? Звычаем такіх банкетаў з’яўляецца частаванне нацыянальнымі стравамі краін-гаспадароў сустрэчы. Запрошаны госць з’ядае ўсё, што яму падсунулі пад нос і не капрызіць. Нават калі гэта кішкі па-варшаўску. Не гаворачы ўжо пра бігас. Гэтая другая страва неабавязкова польскі далікатэс. Аб „згнілюху”, значыць бігасе як лакомым смакоцці, расказваў ужо Дон Кіхот — герой незабыўнай аповесці Сервантэса. Назва „згнілюх” як найбольш падыходзіць іспанскаму далікатэсу з капусты, паколькі, каб набраў ён незвычайнага смаку, найперш зачынялі яго ў гліняным гаршку і закопвалі на некалькі тыдняў у зямлю з мэтай адпаведнай ферментацыі. Ды што я тут пра бігос! Хто пасмеў бы падаць згнілюха прэзідэнту ЗША ці Беларусі ў час магчымай сустрэчы ў Польшчы? Ікру дык чаму б і не, можна падаць. Кожны з’есць яе не міргнуўшы вокам і яшчэ абліжацца напаказ. Бо ікра гэта ікра. Хаця... што такое ікра? Не ведаю. Вялікі французскі пісьменнік Аляксандр Дзюма ў сваім Кулінарным слоўніку пад лозунгам ікра змясціў такую вось заўвагу: „Месяц я быў сведкам лоўлі ікры (так!) на ўзбярэжжы Каспія. (...) Мяса ікры мае далікатны смак, што вельмі рэдкае ў асятровых”. Дарэчы, гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF