Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.

Вясёлыя карцінкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Некалі ў маім, яшчэ савецкім, дзяцінстве быў часопіс „Весёлые картинки” з коміксамі і іншымі цікавінкамі. Успомніўся мне гэты часопіс праз амаль сорак гадоў акурат пад чарговыя выбары. Перыядычна ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца шматлюдны спектакль пад назвай „усенародныя выбары”. Па вялікім рахунку цікавым ён бывае толькі раз у пяць гадоў — у час прэзідэнцкай кампаніі. Гульня тады ідзе па-сур’ёзнаму і з вялікай колькасцю „актораў” і „гледачоў”. Выбары ж у мясцовыя саветы і парламент вызначаюцца, як правіла, шэрасцю і абсалютнай прадказальнасцю. Дэпутаты прызначаны заранёў, усе астатнія кандыдаты пакліканыя ствараць антураж і бачнасць альтэрнатывы. Схема адпрацаваная амаль дасканала. Але ў кожную з такіх кампаній усё роўна вылазяць „рогі, капыты і хвасты” тых, хто праводзіць і рэалізуе запланаваны сцэнарый. Бягучая кампанія па афармленні „народных абраннікаў” у Вярхоўны Савет, які ўжо даўно нічога не вырашае, выдалася надзвычай млявай, прэснай і сумнай. Крыху дадалі перцу і солі прадстаўнікі дэмакратычных партый БНФ і АГП. Правёўшы агітацыйна-інфармацыйную кампанію, яны знялі сваіх кандыдатаў, заявіўшы пра фарс выбарчага працэсу. Партрэты дэмакратычных прэтэндэнтаў, якія былі развешаны на ўчастках, пачалі ў спешным парадку заклейваць.

Самай вялікай атракцыяй сучасных выбараў у РБ з’яўляецца так званае датэрміновае галасаванне. Пяць дзён перад асноўным галасаваннем грамадзяне маюць права прыйсці на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF