Ніва № 40 (2942), 30 верасня 2012 г.

Хроніка будучыні

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Савецкі чалавек ахвяраваў сябе самога. Яшчэ адчуеце, што вы яго страцілі, — злавесна гучалі словы выказаныя Кшыштафам Лаўнічакам, які іграў ролю Чырвонага партызана ў „Чарнобыльскай малітве. Хроніцы будучыні” — сцэнічнай адаптацыі кнігі Святланы Алексіевіч. Яе прэм’ера, а дакладна перфарматыўнае чытанне, адбылася ў Драматычым тэатры імя Аляксандра Вянгеркі ў вечар, які папярэджваў галоўны дзень выбараў ў беларускую Палату прадстаўнікоў. Роўна злавесна прагучалі словы Аляксандра Лукашэнкі, прайграныя на канец блізка паўтарагадзінага чытання: „Атамная электрастанцыя ў Беларусі мусіць быць і мы яе пабудуем”. Са здымкаў на сценах фае тэатра спаглядалі сем’і беларускіх палітвязняў (выстаўка дзякуючы ветлівасці Беларускага дома ў Варшаве).

— Гэтая выстава вельмі згодная з маёй лініяй думак. Гэта наш голас у справе выбараў у Беларусі, — сказала яшчэ да прэм’еры рэжысёрка спектакля, а заадно дырэктарка тэатра Агнешка Карыткоўская-Мазур.

Адзін з рэцэнзентаў кніжкі Алексіевіч напісаў: „Структура кнігі нагадвае грэчаскую трагедыю, а змест — прыпеў Апакаліпсіса”. Да сцэнічнага чытання рэжысёрка выкарыстала Хор баб (жанчын з універсітэта Трэцяга ўзросту), якія асацыююцца якраз з грэчаскай трагедыяй і якія галоўным чынам спевам „каменціравалі” аповесць. Кнігу складаюць маналогі і дыялогі жыхароў тэрыторый распаложаных найбліжэй Чарнобыля, у якім 26 красавіка 1986 года дайшло да катастрафічнай у выніках аварыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF