Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.
На хвалі святой камерцыі (6)Ева СЦЕПАНЮКЦі гэта ад празмернай спякоты, ці ад прыгажосці Метэораў, адораных дыхам свабоды, Рэня стала наракаць на свой лёс. Яна помсціла ксенафобам, ад якіх спазнала прыніжэнне і здзек. Яе расказ напамінаў сыграны дашчэнту беластоцкі шэдэўр, дзе ўсе няшчасці былі накліканы няпольскім паходжаннем. Не абышлося і без пярэхрысцін на працы, дзе замест Раісы, як пазначана ў паперах, сяброўкі клікалі яе: Рэнатка подай то, Рэнатка подай тамто... — А ты чаму празываеш сябе Рэняй! — не вытрымала я. — Бо гэтае імя ўжо прырасло да скуры... і спадабалася. Калі трэба запоўніць які дакумент, механічна пішу Рэната... Спачатку я паспрабавала ўцячы ад назойлівых прызнанняў Рэні. Яе гісторыі пра пераследы смакавалі як маладое віно, ад якога тупа баліць галава. З усяе душы я жадала ёй поспехаў у ментальным праабражэнні. Першы крок быў ужо зроблены. Я ведала таксама, што ніякая тэрапія не дапаможа маёй прыгоднай каляжанцы. Яе нацыянальны бунт пагасне як вакацыйны раман пасля вяртання дахаты і шлюбнага дадатку. Замнога тут рызыкі... * * * — О, злее зла няволя татарская! — асцерагае сярэднявечны аўтар „Аповесці пра пакутніка Меркурыя Смаленскага”. Час, калі выспявае натхнёны чын рыцара Меркурыя, летапісцы параўноўваюць да біблейскага патопу. Сімвалам паразы з’яўляецца тут падзенне святога богаспасаемага Кіева. Каб паказаць маштаб знішчэння пасля нашэсця хана Батыя ў 1240-42 гадах, дастаткова прывесці (...) |