Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.
Штурханне Надзеі АстапчукАляксандр ВЯРБІЦКІАдной з галоўных падзей мінулых алімпійскіх гульняў у Лондане стала дыскваліфікацыя беларускай штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. У фінале алімпійскага конкурсу яна штурханула свой снарад найдалей з усіх удзельніц спаборніцтва, атрымала залаты медаль, пастаяла на найвышэйшай ганаровай прыступцы, а глава государства Александр Лукашенко наградил спортсмена-инструктора национальной команды Республики Беларусь по легкой атлетике Надежду Остапчук орденом Отечества III степени. Аднак пару дзён пазней допінг-пробы Надзеі Астапчук далі станоўчыя паказанні, яе вынік быў ануліраваны, залаты медаль адабраны і прызначаны другой у спаборніцтве навазеландцы Валерыі Адамс; гэтак жа і трэцяя расіянка Яўгенія Калодка атрымала сярэбраны медаль, а чацвёртая кітайка Гун Ліцзяо — бронзавы. Гэтае рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта выклікала абурэнне афіцыйных беларускіх вярхоў. Партал uralweb.ru: Лукашенко считает спорт высших достижений коррумпированным „до мозга костей”. По словам президента Белоруссии, судьи олимпийских соревнований „берут деньги и присуждают победу тому, кто дает больше”. Возмущение Лукашенко вызвала история с белорусским метателем молота Иваном Тихоном, которого не допустили к Играм в Лондоне из за допинга, выявленного по итогам анализа пробы, взятой в 2004 году на Олимпиаде в Афинах. По словам Лукашенко, венгерскому молотобойцу Кристиану Паршу, который выиграл золото Олимпиады в Лондоне, (...) |