Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.

Юбілей Максіма Танка

Іван СУХОЦКІ

Ніколі не думаў, седзячы за школьнай партай у цяжкі пасляваенны час, што калі-небудзь давядзецца сустрэцца з тымі пісьменнікамі, творы якіх уваходзілі ў нашы хрэстаматыі і падручнікі па роднай літаратуры. Аднак, на шчасце, мне пашанцавала часта сустракацца, гутарыць з выдатным паэтам, грамадскім дзеячам Максімам Танкам (Яўгенам Іванавічам Скурко, нарадзіўся 17 верасня 1912 г.), які ў 70-х гадах мінулага стагоддзя двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР па Ашмянскай выбарчай акрузе. Якраз у той час я там працаваў сакратаром райкама партыі. Ад тых сустрэч ладна прайшло часу, шмат чаго забылася, сцёрлася з памяці, але ж асобныя моманты, якія тычыліся асобы Яўгена Іванавіча засталіся са мной назаўсёды. Я паважаю слова «асоба» свядома. І сапраўды гэта так. Бо Максім Танк, акрамя таго, што насіў званне народнага паэта Беларусі, быў выдатным палітыкам, мудрым філосафам, простым суразмоўцам. Успамінаю мінулае, і перад вачыма паўстае мажная танкаўская высокая постаць з шырокімі плячыма, непаслухмянымі валасамі і прыжмуранымі добрымі вачыма. Калі ён сустракаўся з публікай, то неяк самавіта, без спешкі, па-сялянску заходзіў за трыбуну і без паперкі вёў гутарку з выбаршчыкамі, якія без прымусу прыйшлі ў залу раённага Дома культуры, каб паслухаць свайго дэпутата. Голас Максіма Танка гучны, непаўторны. Яго ні з кім не зблытаеш. Аўдыторыя была заўжды зачаравана яго выступленнем, бо паэт-дэпутат гаварыў аб штодзённых праблемах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF