Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.
З Воленскага прыходаАляксандр ВЯРБІЦКІНа станцыі ў Рыгораўцах быў я, здаецца, год таму. Стаяў тады яшчэ там стары драўляны станцыйны будынак, пастаўлены, мабыць, пасля апошняй вайны, у агульнасці падобны на такія „вакзалы”, якія ў той жа сам час былі пастаўлены ў Гайнаўцы, Чаромсе ці Бельску. У названых мясцовасцях у 1980-х гадах былі ўзведзены новыя вакзальныя будынкі, мураваныя, якія зараз амаль не ўжываюцца. У Рыгораўцах сёлета пабачыў я заміж станцыі толькі пустое месца, быццам там нічога і не было. Ну, неспадзяванка гэтая не надта такая ўжо і неспадзяваная, бо ж яшчэ раней зніклі з паверхні зямлі прызначаныя пасажырам станцыйныя будыначкі па той жа чыгуначнай чаромхаўска-бельскай лініі ў Сухавольцах і Падбеллі. Асталіся там толькі станцыйныя шыльды, быццам нейкія тапаграфічныя дакументы для будучых даследчыкаў мясцовай чыгуначнай гісторыі. Магчыма, што суполка, якая мае ў сваім распараджэнні рухомую чыгуначную маёмасць, па інерцыі яшчэ спыняе свае цягнікі на традыцыйных прыпынках з пакінутымі шыльдамі, а суполка, якая трымае чыгуначную нерухомасць, глядзіць у далёкую будучыню, не прадбачваючы на гэтай прасторы ніякіх пасажыраў. А пасажыры яшчэ час ад часу тут здараюцца і можна было б падумаць крыху пра іх далёкаму чыгуначнаму начальству. Я тут не маю на думцы нейкіх адмысловых будынкаў, бо такія ўжо тут стаялі, спакушаючы на дэструкцыйныя подзвігі прынагодных асілкаў, але думаю пра звычайныя паветкі, такія як хаця б на прыпынках гарадскога (...) |