Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.

Закаханая ў карунках і гафтах

Аляксей МАРОЗ

Першы раз спаткаў я спадарыню Галіну Бірыцкую з Плянты ў час адкрыцця выстаўкі «Гафт і карунка», якую ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы наладзіў у 2011 годзе Гайнаўскі дом культуры, што арганізаваў V Агляд гафтаў і карунак. Атрымала яна тады ўзнагароду за свае прыгожа вышываныя і абробленыя карункамі ручнікі, але на выстаўцы былі запрэзентаваны таксама яе вышываныя крыжыкам іконы свяціцеля Мікалая Цудатворца, апостала Пятра і Божай Маці «Хуткапаслушніца».

Свае ручнікі, сурвэткі і гафтаваную пасцель дорыць спадарыня Галіна дзецям, унукам і іншым сямейнікам, а таксама прадае людзям, што робяць у яе заказы. Галіна Бірыцкая нават купіла палатку і ў час фэстаў і іншых арганізаваных у пленэры святкаванняў прэзентуе і прадае сабраным свае карункі, вышыўку і гафты выкананыя ўручную. У час сесіі Рады гміны Нараўка, што адбылася 26 чэрвеня гэтага года, спадарыня Бірыцкая атрымала дыплом прызнання за падтрымліванне народных традыцыяў, які прысвоіла ёй Рада і спецыяльную ўзнагароду. Гэта была падзяка за яе шматгадовую ангажаванасць у карысць прапагандавання народнага рукадзелля і за выступанне на розных аглядах і кірмашах ад імя сваёй гміны. Падзякавалі спадарыні Галіне між іншым войт Нараўчанскай гміны Мікола Павільч і старшыня Рады гміны Мечыслаў Грыц.

У ліпені гэтага года спаткаў я спадарыню Галіну Бірыцкую ў Гайнаўцы, у час «Кірмашу зубра», калі паказвала прыезджым турыстам, гайнавянам і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF