Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.
Акадэмія ведаў пра татараўІаанна ЧАБАНСёлетнія мерапрыемствы ў рамках XIV Летняй акадэміі ведаў пра польскіх татараў праходзілі пад лозунгам „Культура спалучае народы”. 20 жніўня на цэнтральным скверы Саколкі сабраліся аматары шматкультурных атракцыёнаў, падабраных Лакальнай групай дзеяння „Татарскі шлях”. Ініцыятарам і галоўным арганізатарам гэтага штогадовага свята татарскай культуры быў Юзэф Канапацкі, старшыня Падляшскага аддзела Саюза татараў Рэчы Паспалітай Польскай, які толькі што адышоў у вечны спачын. Летнія акадэміі пачаліся ў Саколцы, адкуль на некалькі гадоў пераносіліся ў Гданьск і Дуброву-Беластоцкую. Ад чатырох гадоў ганаровыя абавязкі гаспадара свята зноў выконвае Саколка. Як сказаў чытачам „Нівы” старшыня Лакальнай групы дзеяння „Татарскі шлях” і заадно віцэ-бурмістр Саколкі Пётр Буйвіцкі, сёлетні выпуск акадэміі ведаў пра татараў прысвячаецца памяці яе стваральніка Юзэфа Канапацкага. На жаль, у сёлетнім выпуску не было традыцыйнай папулярна-навуковай сесіі, якую заўсёды арганізаваў пакойны Юзэф Канапацкі і традыцыйных татарскіх баёў. — Мы не паспелі загоіць свежых ран па страце нашага настаўніка і апекуна, стаць годнымі яго наследнікамі, але пастараемся неяк з гэтым справіцца, — кажа Пётр Буйвіцкі. — Абяцаем у наступным годзе вярнуць і навуковую сесію, і мілітарныя паказы. Нашае аб’яднанне з’яўляецца шматсектарнай арганізацыяй. У ім дзейнічаюць прадпрымальнікі, самаўрадаўцы, грамадскія актывісты, жыхары горада і (...) |