Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.
Неслі плён у ЗалукахМацей ХАЛАДОЎСКІ„Хлеб ды соль, хлеб ды соль, наш паклон дарагім гасцям” — словамі такой песні ў суботні пасляабедзенны час 8 верасня вітаў калектыў „Расспяваны Гарадок” на гарадоцкіх гмінных дажынках. Ужо традыцыйна сарганізаваны яны былі на школьным пляцы ў Залуках і на тутэйшай амфітэатральнай сцэне. Свята інаўгураваў, вядома, карагод з вянкамі. Войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша асабіста частаваў сабраных хлебам толькі што пасвячаным перад сцэнай настаяцелямі мясцовых прыходаў — праваслаўнага і каталіцкага. 73-гадовая Анна Філіпчук, найстарэйшая сяброўка залучанскага калектыву „Каліна”, у размове з „Нівай” успомніла: — Калісь дык было зусім інакш. Сярпамі жалі, малацілі ў стадолах. А цяпер камбайн на поле прыедзе, скосіць і ў паўгадзіны ўжо ўсё кончана. Мы, старэйшыя, прабуем падтрымліваць традыцыі. У „Каліне” спяваем старыя дажынкавыя песні. Калісьці адзін аднаму дапамагалі, а цяпер няма такой супольнасці. Хлеб трэба шанаваць, ён для нас — усё. Прадстаўніца маладога пакалення Агнешка Паплаўская з калектыву „Калінка” расказвала нам: — Ад некалькіх гадоў гмінныя дажынкі арганізуюцца ў Залуках. Калісь былі ў Гарадку. Гэта завяршэнне жніва, канец цяжкіх летніх прац у полі. Калісь мы заўсёды спявалі дажынкавыя песні. Цяпер ужо не. Мы выконваем песні такія больш сучасныя. Як мне гаварыла бабця, самі дажынкі таксама больш сучасныя. Гаспадаркі маюць розныя машыны для дапамогі. Янка Карповіч з Гміннага (...) |