Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.
Свята ў скіцеМацей ХАЛАДОЎСКІГэтае свята павінна быць памечана чырвоным колерам у календары, — шапталі паломнікі, праходзячы па драўлянай, васьмісотпяцідзесяціметровай кладцы, пралягаючай праз балоцістую тэрыторыю, спалучаючай ускрай вёскі Адрынкі з урочышчам Кудак. Гэта тут, ужо нават у пешых паломніцтвах, вандруюць пілігрымы ў скіт айца Гаўрыіла. У апошні час прыбылі сюды ў першы дзень літургічнага новага года, значыць, 14 верасня. У гэты і наступны дзень вернікі ўпаміналі святых Антонія і Феадосія Пячэрскіх, заступнікаў скіта. Айцец Гаўрыіл, завіхаючыся пры святочных падрыхтоўках, раздумваў: „Чырвоны лісток у календары? Гэта ўжо будзе так, як вырашыць сабор епіскапаў. Як ён вырашыць, так і будзе. Калі Госпад епіскапам пакладзе гэта на сэрца, так і будзе”. Усяночнае дбанне і літургію ў наступны дзень узначаліў сямятыцкі епіскап Георгій. Кожны з каля дзвюх тысяч вернікаў маліўся ва ўласнай, нявыказанай уголас інтэнцыі. Шмат — за памерлых. Многія — за здароўе блізкіх і ўласнае, верачы, што святасць месца, а можа і нейкая аздараўляльная моц самога айца Гаўрыіла паможа. — Мы прыйшлі таму, што гэта такое святое месца, — так проста паўтаралі паломнікі, таксама дзве старэйшыя прыхаджанкі Ласінскай парафіі. Перад галоўнай літургіяй можна было пабачыць айца Гаўрыіла сярод жанчын чысцячых бульбу, зараз пасля ён знікаў і быў ужо пры браме, дзе паломнікі ўзрушана цалавалі яго ў руку. Іншым разам спаглядаў, ці поўныя больш за тысячалітровыя (...) |