Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.
Быць хрысціянінамУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧБыць хрысціянінам у сучасным свеце досыць няпроста. Ісламскі радыкалізм, які перарастае ў сапраўдны ісламафашызм, у некаторых краінах не пакідае для хрысціян месца нават для фізічнага існавання. Найбольш забойстваў і пераследу на планеце паводле канфесійнай прыналежнасці адбываецца зараз менавіта ў дачыненні да прыхільнікаў вучэння Ісуса Хрыста. Але быць хрысціянінам складана нават у тых краінах, дзе дамінуе ці мусіць дамінаваць гэтая рэлігійная плынь. Вяду тут гутарку да нашых рэалій — сітуацыі ў Беларусі і ў Расеі, ад прысутнасці і ўплываў якой нам нікуды не падзецца ў бліжэйшым часе. У Расеі праз стагоддзі ішла палітыка цэзарапапізму — зрошчвання дзяржаўнай і царкоўнай улады. І гэта нягледзячы на глыбокія асновы і духовыя здабыткі расейскага праваслаўя, якое вартае вялікай павагі. Зараз жа мы назіраем там няўклюдную клерыкалізацыю ў пошуках дзяржаўнай ідэалогіі. Цяжка і хутчэй нават не патрэбна ацэньваць царкоўных іерархаў. Але ж у нашай журналісцкай працы няма іншага выйсця. Тым больш, што ацэньваем мы зазвычай не духовы, а палітычны складнік. Дык вось, слухаючы вышэйшых кіраўнікоў Расійскай Праваслаўнай Царквы, у тэлебачанні канешне, у бальшыні выпадкаў і запярэчыць няма чаго. Правільныя словы, кананічныя пастулаты, лагічныя развагі — фармальна ўсё бездакорна. Але няма галоўнага — не адчуваецца шчырасці, а яшчэ дакладней — любові. Без яе ж хрысціянства губляе ўвесь свой глыбокі сэнс, бо Бог ёсць любоў, так (...) |