Ніва № 39 (2941), 23 верасня 2012 г.
Святыя словыЯўген ВАПА„Вельмі добра, калі этнічныя беларусы маюць магчымасць вывучаць мову сваіх продкаў. Таму, што мова гэта галоўны ключ да культуры. Мова, культура, гісторыя народа — гэта нельга як-та разлучыць. Разумееце? Таму, што мова гэта асноўнае. Калі ёсць мова — ёсць народ. Калі няма мовы — няма народа”. Шаноўныя чытачы — хуткая віктарына. Хто, на Вашу думку, аўтар гэтых радкоў? Можа Зянон Пазьняк — бескампрамісны змагар за незалежную Беларусь і былы лідар Беларускага народнага фронту, зараз у палітычнай эміграцыі, Івонка Сурвіла — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне, а можа святой памяці Васіль Быкаў — якога апошняя, доўгая дарога дадому таксама была назначаная пераследам лукашысцкіх апрычнікаў і горкім смакам эміграцыі. Так, гэтыя людзі напэўна не адзін раз не толькі падобнымі, сваімі словамі, але і дзеяннямі даказвалі ўсю нацыянальную праўду, за якую прыходзіцца цярпець здзекі над беларускасцю. Але... увага, геройскім аўтарам гэтых радкоў з’яўляецца не хто іншы як консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку... Аляксандр Сувораў, у выказванні для тэлевізійнай праграмы „Беларускі тыдзень”, якая пабачыла свет 9 верасня. (http://www.tvp.pl/bialystok/mniejszosci/tydzien-bialoruski/wideo/). Спрактыкаваны дыпламат аб’яўляў з усмешкай свае праўды гораду і свету (urbi et orbi), на інаўгурацыі школьнага года ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, суправаджаючы там свайго кіраўніка — амбасадара (...) |