Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.

На хвалі святой камерцыі (5)

Ева СЦЕПАНЮК

Афанасій Метэорскі, як было ўжо сказана, дастаўся на верх стромкай гары на крыллях арла. У цудоўны і недаказаны спосаб пераадолеў сваю дарогу наш Меркурый Смаленскі. Сам аўтар „Аповесці” не звяртае ўвагі на такія дэталі як адлегласць, рыхтык ніякі рэальны грунт не ляжаў пад нагамі яго героя. Зусім не істотны факт, што між Смаленскам і Даўгамосцем, дзе адбылася сеч, дваццаць чатыры-пяць вёрст. Несумненна, па гэтай прычыне два стагоддзі пазней больш рацыянальныя аўтары культу далучылі да выявы рыцара яшчэ каня. Той дадатак прамаўляе як прывяжы кабыле хвост. Найперш з за балотна-рачнога наваколля, у які праваліўся б з капытамі і хвастом іх рацыянальны дадатак. У час, калі адбываецца натхнёны чын Меркурыя Смаленскага, летапісцы адзначаюць вялікія разлівы на Дняпры. Гэты нечаканы факт заставіць манголаў кінуцца ў іншы бок, між іншым на наша Падляшша, каб спляжыць тут Драгічын і Бярэсце...

У сярэднявечнай „Аповесці” пранікае да мазгоў касцей атмасфера сакрэтнасці, калі пад покрывам зорнага неба наш намолены рыцар сам адзін перасякае вароты горада і адважна ступіць у ноч. Ніхто яго не прыкмеціць, не спыніць, не ўздыхне і не ўзмахне яму ядвабнай хусцінкай. На самой справе тут непатрэбныя паясненні і рацыянальныя дадаткі. Сярэднявечны чалавек разумее, што пра сакрэтныя справы не гавораць уголас.

* * *

Няма сэнсу складаць у лагічную паслядоўнасць сюжэт агіяграфіі, дарэчы, прыгожа і палітычна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF