Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.

Падарожжа туды-сюды

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У гарадскім аўтобусе з майго прыпынку села маладая дзяўчына студэнцкага выгляду. Села пярэднімі дзвярмі, купіла білет у вадзіцеля, падышла да кампосцера і, штампуючы білет, упусціла некалькі манет на падлогу. Крыху падняла, а адна асталася па за ейнай увагай. Неўзабаве села ў той жа аўтобус маладая жанчына, гадоў больш-менш трыццаці. Заўважыла на падлозе манету і ўзяла яе сабе. Пабачыла гэта мажная пажылая жанчына, якая сядзела паблізу сярэдніх дзвярэй і зажадала тую манету сабе, а калі новая пасажырка не адрэагавала, загадала аддаць яе той дзяўчыне, што раней яе ўпусціла. Але новая пасажырка адвярнулася і не рэагавала. Пажылая жанчына на ўвесь аўтобус стала яе саромець — нічога гэта не давала. Дзяўчына, што была манету згубіла, аглянулася, але маўчала, не прыдаючы здарэнню ніякай увагі; магчыма, што яна была несвядомая сваёй ролі ў здарэнні. Калі новая ўласніца манеты пакідала аўтобус, пажылая жанчына крыкнула за ёю:

— Złodziejka! Wstydu nie ma!

Ніхто з пасажыраў не падключыўся да галоснага маналога старэйшай жанчыны. Можна ж падумаць, што тая манета не была згубіўшай яе дзяўчыне надта істотнай, калі яна ёю не турбавалася, дык чаму ж мела яна быць істотнай іншым, зусім ёй чужым пасажырам. Пажылой жанчыне, якая, магчыма, у сваёй маладосці была навучана сумленна берагчы нават упаўшую на падлогу крышынку хлеба, упаўшая манета прадстаўляла прынцыповую вартасць, якую абавязкова трэба сумленна вярнуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF