Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.

Паміж вядомым і невядомым

Іаанна ЧАБАН

У адпаведнасці з традыцыяй у агратурыстычнае гаспадарства сям’і Маршалкаў, што ў падкрынскіх Лапічах, завіталі аматары беларускай літаратуры і мастацтва. Чарговы раз, па ініцыятыве фонду Віла Сакратэс, удзельнікі Трыялогаў сабраліся ў першы ўік-энд верасня, каб заадно ўрачыста адзначыць юбілей народзінаў беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча. Арганізатары ўвялі некалькі змен у формулу сёлетняй сустрэчы. Упершыню за трыялогавым сталом не стала навукоўцаў і літаратараў, якія гадамі стваралі атмасферу і характар гэтага мерапрыемства. Іх месца занялі, у асноўным, маладыя дэбютанты на чале з вядомай са старонак „Часопіса” пісьменніцай Тамарай Болдак-Яноўскай і яе мужам Антонам. Дзякуючы кантактам Сакрата Яновіча з факультэтам польскай філалогіі ўніверсітэта ў Будапешце, прыехала студэнтка чацвёртага курса згаданага факультэта Вікторыя Вас. Паху сусветнасці мерапрыемству дадаў грамадзянін Нямеччыны Андрэ Бём — штодзень навуковы супрацоўнік Гродзенскага ўніверсітэта. Беларусь у гэты раз прадстаўляў выдатны мінскі паэт Алесь Разанаў.

„Як далёка згэтуль і як блізка, значыць дзе” — гэта загаловак аднаго з фільмаў Тадэвуша Канвіцкага і літаратурнай прэзентацыі Тамары Болдак-Яноўскай, з якой пачаўся галоўны сімпозіум другога дня Трыялогу.

— Польска-беларускае памежжа, яшчэ ўчора палаючы агонь культуры, як далёка згэтуль і як блізка да нас, як далёка згэтуль і як блізка да нашага дзяцінства, — прагучаў сумны голас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF