Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.

Дажынкі ў Нарве

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзень да пачатку новага школьнага года на Падляшшы рушыў „дажынкавы марафон”, значыць, улады паасобных гмін арганізуюць свята ўраджаю. У папярэдняй „Ніве” пісалі мы пра дажынкі ў Кляшчэлях. Калі чытаеце гэты нумар „Нівы”, адбыліся ўжо м.інш. гарадоцкія дажынкі ў Залуках і заблудаўскія ў Рыбалах (аб іх у наступных нумарах). У нядзелю напярэдадні інаўгурацыі школьнага года заехалі мы ў Нарву, дзе на мясцовым стадыёне гулялі перш за ўсё пры беларускай музыцы. Перад забавай карагод прайшоў праз спецыяльна аздобленую браму стадыёна з нарваўскага цэнтра.

Аб тым, што засталося з дажынкавых традыцый, распавядала нам у час свята ў Нарве Ніна Грыгарук з Курашава Чыжоўскай гміны (калектыў „Незабудкі”):

— Такіх сапраўдных дажынак, як былі калісьці, дык ужо няма. Усё прападае. Не спяваюць на дажынкавых святах такіх песень як калісь у полі, калі зажыналі, выжалі ці спявалі гаспадру. Такое цяпер усё сучаснае, мадэрнае. Калісь карысталіся сярпамі, пасля косамі, а пазней коннымі жняяркамі, і было весела. Цяпер дык выйдуць у поле машынамі, за дзве гадзіны ўсё скосяць — і дахаты, перад тэлевізар! Няма як калісь — гаспадара, у якога ўсе збяруцца, а ён штосьці зафундуе і ўсе паспяваюць. Я вяду такі дзённік, у якім усе старыя песенькі запісваю. І бачу, што маім унукам гэта падабаецца. Мая ўнучка ахвотна заглядае ў яго, спявае ў беластоцкай „Калінцы”.

Вядома, дажынкі гэта прычына для падвядзення жніва. Нарваўскі войт Андрэй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF