Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.

Фэст у беларускай гміне

Аляксей МАРОЗ

Арлянская гміна — адзіная ў Польшчы з указальнікамі на польскай і беларускай мовах. У час папярэдняга перапісу насельніцтва (невядомыя вынікі апошняга перапісу ў пераліку на паасобныя гміны) апынулася яна сярод трох нашых гмін, у якіх самы вялікі адсотак жыхароў заявіў прыналежнасць да беларускай нацыянальнасці (каля 69%). Ужо традыцыяй стала ладзіць у Орлі і навакольных вёсках беларускія мерапрыемствы. Апошняя вялікая імпрэза ў рамках «Спасаўскіх запустаў» адбылася ў Дыдулях.

Сёлетні Беларускі народны фэст «Арлянскія сустрэчы» (раней называўся Фэстам беларускай культуры), які 2 верасня адбыўся перад будынкам былой яўрэйскай сінагогі, арганізаваў мясцовы самаўрад. Удалае мерапрыемства прыцягнула мясцовых людзей і жыхароў суседніх гмін. Сярод гасцей былі, між іншым, пасол Рэспублікі Беларусь у Варшаве Віктар Гайсёнак і консул РБ у Беластоку Аляксандр Сувораў, дэпутат Сейма Роберт Тышкевіч, падляшскі ваявода Мацей Жыўна і падляшскі віцэ-маршалак Валянцін Карыцкі, святары, самаўрадаўцы Бельшчыны і Гайнаўшчыны, прадпрымальнікі.

— Беларускі фэст запрацаваў ужо на сваё вялікае значэнне ў рэгіёне. На адным з нашых фэстаў мы налічылі звыш тысячы сабраных. Сёння таксама сабралася многа людзей, — заявіў войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк.

Адкрываючы мерапрыемства войт звярнуў увагу на інвестыцыі ў гміне ў апошнім годзе. Была, між іншым, заасфальтавана дарога ў Паўлінова і зараз да ўсіх мясцовасцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF