Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.

Высакародны бег у Новай Волі

Міра ЛУКША

Не толькі для спорту, але і для высакароднай мэты 18 жніўня ў Новай Волі ў Міхалоўскай гміне бегуны змагаліся ў І Падляшскім дабрачынным паўмарафоне. Найбольш пры арганізацыі паўмарафона „набегаліся” старшыня Фонду Падляшскі анкагалічны госпіс доктар Павел Грабоўскі, яго намеснік а. Яраслаў Шчэрбач і Магда Юрчук, каардынатар дзейнасці госпісу. Іхняя адданая і харызматычная дзейнасць выклікала водгук у шматлікіх спонсараў і валанцёраў. Грошы з рэгістрацыйнага ўзносу (зарэгістраваліся 221 бегун, пабеглі 130) прызначаны на падтрымку дзейнасці мясцовых майстар-класаў па працатэрапіі ды на развіццё хатняга госпісу.

Арганізатар — няўрадавая арганізацыя Фонд Падляшскі анкалагічны госпіс, мэтай якога з’яўляюцца ўсе дзеянні дзеля годнага жыцця ў хваробе і годнага памірання, арганізаванне і надзялянне комплекснай апекі, між іншым медыцынскай, духоўнай, псіхалагічай, сацыяльнай дарослым асобам у тэрмінальнай стадыі хваробы, асабліва ракавай, ды невылечна хворым, надзялянне дапамогі сем’ям і абучанне іх выконванню апекі над хворым у зыходнай стадыі хваробы, застаючыміся дома і ў госпісе, падтрымка сем’ям асірочаным і хворым, адукацыя лакальнай грамадскасці, хворых і іх сем’яў, навучанне ідэі госпіснай апекі і павагі для жыцця. Апекай госпіс ахапляе Міхалоўскую, Гарадоцкую, Нарваўскую, Нараўчанскую і Заблудаўскую гміны.

— Памагаем трыццаці асобам з абмежаванымі магчымасцямі. У шасці майстэрнях праводзяцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF