Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.

Не быць скотам

Міраслаў ГРЫКА

„Ляпіс Трубяцкой”?! Ці хтось з чытачоў чуў аб новых канцэртах гэтай беларускай рок-групы? Але не ў Расіі ці дзе-небудзь па за Беларуссю. У самой Беларусі?

Чаму пра гэта пытаюся? Прыгадаю, у чым справа. Больш-менш праз некалькі тыдняў пасля абвяшчэння вынікаў выбараў на прэзідэнта Беларусі і абвяшчэння пераможцам Аляксандра Лукашэкі, які прэзідэнтам быў, ёсць і будзе, і таму беларусы не маюць іншага выйсця, як толькі пакласці вушы па сабе і прытварацца што нічога страшнага не сталася, або ад страху застукаць у першы бліжэйшы лагер, бо ж тамака апынуцца раней ці пазней — за яго брамай. Сяргей Міхалёк, лідар гурту „Ляпіс Трубяцкой” знайшоў яшчэ адзін выхад. Збунтаваўся, не хаваючы знеахвочання да новага, хаця дзіўна знаёмага прэзідэнта, смела назваў яго ілгуном, злачынцам і невукам. Гэтыя словы, будучыя часткай інтэрв’ю якое даў, былі, вядома, апублікаваны. Зараз пасля таго пракуратура пачала супраць яго следства, але, што дзіўна, вядучы справу пракурор публічна палічыў, што гэтыя словы не выяўляюць „грамадскай пагрозы”. Усё ж такі выклікаў Міхалька на допыты. Той знюхаў урэдны падвох улад і свіснуў у Расію. У выніку таго „Ляпіс Трубяцкой” трапіў на чорны спісак гуртоў забароненых у дзяржаўных беларускіх СМІ. У адказ на гэта лідар гурту прыняў удзел у сарганізаванай тэлебачаннем БелСАт акцыі салідарнасці з палітвязнямі. На гэта ўлады адказалі забаронай канцэртаў раней ужо закантрактаваных у шмат якіх беларускіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF