Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.

Поўны парадак

Віктар САЗОНАЎ

Грыбы растуць там, дзе ім захочацца. Здавалася б, нікому яны замінаць не могуць у прынцыпе. Растуць сабе, і хай растуць. Ды вось не. Толькі не ў сённяшняй Беларусі. Сёння ў Беларусі кожны мусіць ведаць сваё месца. Нават грыбы.

Выйшаў я з ранку з хаты, іду на прыпынак. Гляджу як пасаджаныя некалі мной дрэўцы сустракаюць цёплую задумлівую восень пачынаючым жаўцець лісцем. Хараство! І раптам бачу, паміж стромкіх бярозак павылазілі грыбы. Маладзенькія такія, харошанькія. Аж вачам стала весела. Добрая восень, думаю, выдалася. Цёплая, грыбная. Мала таго, што людцы цэлымі вёдрамі цягаюць грыбы з лесу, дык яны яшчэ тут павыпаўзалі і цешаць позірк чалавечы.

Але не доўга цешылі. Раптам з’явіліся два прыбіральшчыкі ў сваіх фірмовых камізэльках. Мужчына і жанчына. Брудна вылаяўшыся матам мужчына нагамі пазбіваў грыбы, а жанчына сабрала іх і выкінула ў сметніцу.

— Нашто вы грыбы пазбівалі і выкінулі? — пытаюся.

— А што з імі рабіць, — адказваюць. — Есці іх нельга, бо ля дарогі растуць. Атруты ўсялякай панабіраліся ад машын. З’ясі і здохнеш яшчэ.

— Дык нашто тады панішчылі іх, — не магу ўцяміць я. — Хай бы раслі сабе. Хораша было. Душа радавалася глядзець на іх.

— Нельга ім тут расці, — уладным і безкампрамісным голасам адказаў мужчына. І вылаяўся зноў. — Непарадак гэта. Ад мяне начальства патрабуе каб усё чыста было. А я не паспею прыбраць, як гэтыя паганыя грыбы зноў вырастаюць. Усю маю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF