Ніва № 38 (2940), 16 верасня 2012 г.
Будуючая згода ў МіхаловеМацей ХАЛАДОЎСКІШматкультурнасць — шанц развіцця — пад такім лозунгам у Міхалове адбылася сустрэча прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага з самаўрадаўцамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Гайнаўскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў. Хаця не было магчымасці, каб журналісты паставілі яму якое-небудзь пытанне, „Ніве”, аднак, удалося спытаца ў прэзідэнта наконт таго, што далей будзе з дамовай аб польска-беларускім малым памежным руху (незалежна ад ранейшых заклікаў прэзідэнта Камароўскага і самаўрадаў па абодвух баках мяжы, Беларусь надалей затрымлівае надасланне адпаведнай ноты, каб дамова магла ўступіць у сілу): — Польшча зрабіла ўжо ўсё, што магла, а нават больш, каб гэты рух адбываўся. Я даўно паставіў подпіс, завяршаючы ратыфікацыйную працэдуру. Цяпер крок належыць беларускаму боку. Польшча ўжо паспела ўвесці малы памежны рух з Украінай і Калінінградскай вобласцю. З прыкрасцю не можам дачакацца малога памежнага руху з Беларуссю. 6 верасня, перад прыездам у Міхалова, у Беластоку ў рамках інаўгурацыі ХІІ Маршу жывой памяці Сібіры, прэзідэнт усклаў кветкі да Катынскага помніка і да магілы Невядомага сібірака. Уручыў дзяржаўныя ўзнагароды чатырнаццаці асобам, у тым ліку Караліне Качароўскай, жонцы Рышарда Качароўскага, апошняга прэзідэнта РП на чужыне, які загінуў у смаленскай катастрофе. У час урачыстасці ў Падляшскай філармоніі адзначыў значэнне прымірэння паміж народамі. Дадаў таксама: — Памяць (...) |