Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.
Новыя работы Славаміра СмыкаАляксей МАРОЗНа адкрытай 10 жніўня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы выстаўцы мастацкіх прац кляшчэлеўскага разьбяра Славаміра Смыка можна ўбачыць новыя абстрактныя мастацкія работы, а таксама разьбу па камені і традыцыйную разьбу па дрэве, якой мастак прысвяціў ужо шмат часу. Новыя работы з тоўстых пянькоў, бляхі, старых цвікоў і зуба ад даўняй бараны шакіравалі любіцеляў традыцыйнай разьбы Славаміра Смыка, якія звыкліся глядзець на прыгожыя драўляныя выявы жанчын, што выходзілі з пад рук разьбяра родам з Дабрывады. — Са сваім новым мастацтвам Славамір Смык трапіў у дзесятку. Відаць, што знайшоў ён вельмі цікавы накірунак творчасці, якім яшчэ ў нашым рэгіёне раней ніхто не займаўся. Можа новыя работы не будуць так прадавацца, як яго ранейшая разьба па дрэве, але ў новай формуле будзе ён мог намнога шырэй выяўляць свае ўнутраныя эмоцыі, — заявіў Славамір Галёнка са Скупава, уласнік мастацкай галерэі ў Белавежы. Іншыя мае суразмоўцы таксама хвалілі кляшчэлеўскага мастака за новы накірунак, якім пачаў займацца практычна толькі ў гэтым годзе. Удалыя першыя рэзультаты гэтай работы можна ўбачыць цяпер толькі ў гайнаўскім белмузеі. — Я стараюся вышукваць у маіх работах нешта новае. Доўга ляжаў кавалак дрэва пад плотам і раней нічога асаблівага я ў ім не бачыў. Зацікавіўся я гэтай драўнінай недзе ў снежні мінулага года. Гэта было вокамгненнае рашэнне і ўнутраная патрэба выканаць нешта новае. Да (...) |