Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.
Дажынкі ў КляшчэляхУладзімір СІДАРУКГмінныя дажынкі ў Кляшчэлях албыліся 2 верасня 2012 г. Імпрэза была арганізавана на пляцоўцы побач спартыўнага стадыёна „Орлік”. Арганізатарам з’яўляўся мясцовы самаўрад і Гмінны асяродак культуры, спорту і адпачынку. Фінансавую падтрымку аказалі Гайнаўскі малочны кааператыў, Надлясніцтва Бельск-Падляшскі і Кааператыўны банк у Гайнаўцы. Да традыцыі адзначання свята ўраджаю Кляшчэлеўская гміна вяртаецца першай на Гайнаўшчыне. У мерапрыемстве ўдзельнічалі бурмістр Ірэна Негярэвіч, пробашч рымска-каталіцкай парафіі кс. Ян Красоўскі, настаяцель праваслаўнага прыхода, благачынны а. Мікалай Келбашэўскі, святары а. Павел Нікіцюк з Кляшчэляў, а. Ян Кулік з Мілейчычаў, а. Павел Кучынскі з Вэрстока, старшыня Праўлення кааператыўнага банка ў Гайнаўцы Сяргей Койла, кіраўнік КРУС Міраслаў Раманюк, кіраўнік Асяродка сельскагаспадарчай кансультацыі Геранім Панятоўскі, намеснік каменданта Памежнай аховы ў Дубічах-Царкоўных Павел Баравік, радная горада Бельск-Падляшскі і заадно кіраўнік гурту „Бельскія куранты” Аліна Негярэвіч, кіраўнік гурту „Васілёчкі” Ніна Бялецкая, павятовы радны Яраслаў Герасімюк ды радныя і солтысы Кляшчэлеўскай гміны. Ролю вядучага выконваў дырэктар ГАК Лявон Алексяюк. Мерапрыемства пачалося з паўгадзінным спазненнем пасля дванаццатай апоўдні. Вядучы, як належыць гаспадару мерапрыемства, прывітаў гасцей, затым пазнаёміў са старастам і старасціхай дажынак. А былі імі Яраслаў і Марыя Балейка з Кляшчэляў. (...) |