Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.

Вакол карыцінскага сыру

Уршуля ШУБЗДА

Дзевяць гадоў у Карыціне святкуюць Дзень сыру, ад сямі — гэты ж далікатэс знаходзіцца ў спісе традыцыйных прадуктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі. Нядаўна сыр атрымаў афіцыйна ад Еўрапейскай камісіі сертыфікат — ахоўванае геаграфічнае азначэнне.

— Гэта вялікая прамоцыя гміны Карыцін, — падкрэслівае войт Міраслаў Лех. Дадае, што прамоцыю сыру гміна пачала яшчэ ў дзевяностых гадах: — Асаблівае ўзмацненне прамоцыі наступіла перад тым як Польшча апынулася ў складзе Еўрасаюза. Гэта многія гады працы, таму цешымся, што нам удалося.

Трускалкі і сыр — гэта прадукты, якія ў Карыціне дачакаліся сваіх фэстаў. Лічыцца, што якраз тут сяляне вырошчваюць найбольш трускалак у рэгіёне. А сыр? Паводле слоў карыцінскага войта Міраслава Леха, гэты далікатэс быў вядомы жыхарам гміны ўжо ў семнаццатым стагоддзі:

— Легенда кажа, што ўсё пачалося ў час вайны са шведамі. Сам Генрык Сянкевіч згадвае ў „Патопе” барацьбу над ракой Кумялкай. Сярод наймітаў былі швейцарцы. Яны лечыліся ў маёнтку Кумяла, дзе выявілі таямніцу вырабу сыру. Ад тых часоў рэцэпт вырабу амаль не памяняўся.

У гэтай легендзе можна знайсці зерне праўды. Усе, якія займаюцца вырабам сыру, ведаюць яго з дзяцінства.

— Адкуль помню, сыр быў у маёй хаце, — кажа Тэрэса Нятупская з Горшчыны. — Ён для мяне заўсёды ўдаецца. Шчыра кажучы, рэцэпт нескладаны. Нагрэў малака, усыпаў сычужыны, яно тады ўкісне, зробіцца тварог. Трэба яго ўкінуць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF