Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.
За ДубровайАляксандр ВЯРБІЦКІ(працяг з 34 нумара) Біскуп Эдвард Роп усялякім чынам імкнуўся ўлічваць рэлігійныя патрэбы беларусаў. З Сеціва: „На пытанне святароў, ці можна гаварыць казанні па-беларуску, гучаў нязменны адказ іх пастыра: „Не толькі можна, але й трэба”. Потым гэтага мудрага пастыра чакала прызначэнне на магілёўскую катэдру, дзе, безумоўна, ён мог таксама зрабіць шмат карыснага. Ды, на жаль, нядоўга і тут праслужыў, бо грымнуў кастрычніцкі пераварот, якога ён як сумленны чалавек, вядома, не змог прыняць. І таму яго чакаў арышт. Сталася гэта 29 красавіка 1919 года ў Петраградзе. Пазней біскуп быў перавезены ў Маскву, дзе ўтрымліваўся пад хатнім арыштам і нарэшце быў вызвалены ў выніку палітычнага абмену [за савецкага партыйнага дзеяча Карла Радка]. Біскуп Роп пакінуў Савецкі Саюз, краіну, якую не змог прыняць, каб ужо ніколі не вярнуцца да тых, каму так аддана, па-бацькоўску служыў. Пра шырыню ягонае хрысціянскае душы яскрава кажа тое, што ўжо неўзабаве па выездзе ён арганізаваў у Польшчы камітэт дапамогі галадаючым Расіі. Ён жа стаў ініцыятарам і заснавальнікам Місіянерскага інстытута ў Любліне (1924). Біскуп Эдвард Роп памёр 25 ліпеня 1939 года. У сакавіку 1983 года труна з ягоным целам была перавезена з познаньскай катэдры ў беластоцкую”. І яшчэ адна цікавінка з Сеціва: „В условиях Гражданской войны в России и угрозы немецкой оккупации Петрограда [Eduard Michael Johann Maria Baron von der Ropp] принял решение о (...) |