Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.
Прыгоды ніўскай майкіСяргей ЧЫГРЫННядаўна быў я ў Беластоку, забег у „Ніву”, дзе атрымаў у падарунку майку з надпісам „Толькі скнара і лянівы не выпісывае «Нівы»”. Файная майка: прыгожая, мяккая, яркая. Прыехаў у Слонім, апрануў майку і думаю: пайду прайдуся пяшком па горадзе — на людзей пагляджу і сябе ім пакажу. Іду паціху са свайго мікрараёна ў цэнтр горада. Не спяшаюся. Тым больш, што надвор’е сонечнае, нават спякотнае, ціхае, лагоднае. Здалёк пазнаю былога райвыканкамаўскага работніка-пенсіянера. Калі працаваў у райвыканкаме, дык павітаецца і адразу ўцякае ўбок ці пераходзіць вуліцу. А калі пайшоў на пенсію, яшчэ здалёк стаў вітацца, альбо падбяжыць, спытае як справы, як жыццё, што пішацца? Так і хоча пагутарыць пра жыццё-быццё. Толькі вось мне з ім не вельмі цікава гутарыць, разважаць. Але ж не адгоніш чалавека ад сябе, як ката ці сабаку. І на гэты раз вітаецца здалёк. Але, бачу, найперш вочы бегаюць па тэксце майкі. — Ого, дзе ты такую майку набыў? — пытаецца былы вертыкальшчык і дадае, прачытаўшы: — А цябе за такую майку не пасадзяць за краты? — Не, не пасадзяць. Я скажу, што ты даў і ўсім раздаеш такія майкі!.. Спалохаўся былы вертыкальшчык. Паверыў. А потым кажа: — Я да гэтай майкі ніякага дачынення не маю. Што ж ты прыдумаў?! У нас за ўсё могуць пасадзіць. — Сапраўды, могуць. Саджаюць жа за сцягі, плакаты, артыкулы ў газетах. Так што глядзі, нават не паглядзяць, што працаваў у райвыканкаме ў (...) |