Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.

Тадэвуш Кунцэвіч: Падляшша — мая старонка

Міра ЛУКША

Тадэвуш Кунцэвіч (1951 год нараджэння) жыве ў вёсцы Лешукі ў Нараўчанскай гміне, Гайнаўскага павета, Падляшскага ваяводства. Ляснік і настаўнік. З’яўляецца народым паэтам пішучым па-беларуску, прызнаным і вельмі папулярным у асяроддзі, ахвотна прымаючым удзел у мясцовых культурных мерапрыемствах, выступаючым у школах, святліцах і на прадпрыемствах. Ягоныя творы, прысвечаныя шмат якім асобам вядомым у асяроддзі, кранаючыя тэмы блізкія атачэнню — вельмі папулярныя сярод жыхароў Лешукоў, Старога і Новага Ляўкова ды ўсёй Нараўчанскай гміны. Кружаць яны ў копіях, жыхары вывучаюць іх на памяць. Вучні школ у Нараўцы дэкламуюць вершы і гавэнды на беларускіх конкурсах „Роднае слова” і „Гавэнда”. У зборніку „Падляшша — мая старонка” змешчаны тэксты для дзяцей, патрыятычныя, сатырычныя, аб прыродзе Белавежскай пушчы і наваколля, аб незвычайных людзях Падляшша, між іншым такіх як Тамара Саланевіч, архіепіскап Міран Хадакоўскі. Напісаны яны на прыгожай, багатай беларускай мове, на высокім літаратурным узроўні. Зборнік „Падляшша — мая старонка”, выбар найлепшых вершаў Тадэвуша Кунцэвіча — прыгожы падарунак вёсцы Лешукі, вучням Пачатковай школы і Гімназіі ў Нараўцы і ўсім жыхарам Нараўчанскай зямлі, якія ганарацца сваім паэтам, чые свойскія вершы захоўваюць у памяці і дэкламуюць пры розных нагодах.

Сустракаемся з аўтарам новай беларускай кніжкі ў Новай Волі Міхалоўскай гміны з нагоды І Дабрачыннага паўмарафона, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF