Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.

Сваё жыццё прысвяціў школе

Размова з Васілём Ляшчынскім, шматгадовым дырэктарам бельскай «тройкі», які на пасадзе настаўніка перапрацаваў звыш сарака гадоў і 31 жніўня гэтага года адышоў на пенсію.

— Вы пачалі працаваць настаўнікам у Падставовай школе ў Моры. Якія былі пачаткі педагагічнай работы?

— У 1968/1969 школьным годзе ў школе ў Моры пачаў я працаваць настаўнікам тэхнікі, мастацтва, фізкультуры і польскай мовы. Жыў я тады яшчэ ў Орлі, адкуль і выводжуся, а на працу даязджаў на веласіпедзе або хадзіў пяшком. Як на тадышнія часы ўмовы працы ў школе ў Моры былі вельмі добрыя, бо заняткі адбываліся ў новым, мураваным будынку. Для сялян настаўнік быў тады аўтарытэтным чалавекам, калі, канешне, быў людскай асобай. Працы тады было многа, бо на працягу шасці дзён, разам з суботамі, трэба было правучыць у тыдзень ажно 36 гадзін. Я быў тады малады і працы было мне мала. Яшчэ заставаўся з вучнямі на спартыўныя трэніроўкі, хаця складана было іх праводзіць, бо хлопцы і дзяўчаты мусілі тады дапамагаць бацькам у палявых працах і пры дамашняй гадоўлі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF