Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.
Асацыяцыі і анекдоцікіМіраслаў ГРЫКААнекдоцікі пра людзей любяць паўтарацца. Можа не літаральна, бо змяняецца час, дык і людзі з ім. Але ў асноўным абрысе ўсё застаецца такім, якім было заўжды. Значна больш за сто гадоў таму Юзаф Ігнацы Крашэўскі ва Успамінах з Валыні, Палесся і Літвы моцна пакепліваў з тагачасных палешукоў, пішучы аб іх, што свой Пінск, як кітайцы Пекін, прывыклі лічыць пупам свету. Для пацвярджэння гэтых слоў прывёў такі вось анекдоцік: „Хтосьці спытаўся ў палешука: — А скуль чэловік? А той адказаў: — Я нэ чэловік, я пынчук. І адтуль называюць іх не чалавекамі, толькі пінчукамі”, — іранізаваў пісьменнік. З падобнай, хаця не як кропля вады, гісторыяй спяшаюся і я падзяліцца з чытачамі. Было гэта пад крамай у Нарве. Як звычайна каля яе круціліся сваякі — аматары таннага вінца і ўсялякіх навінак. Слова „круціліся” тут невыпадковае, паколькі сваякі, хаця ўжо напіліся ўдоваль таго вінца, але ж да навінак далей былі прагавітыя. Якраз пад краму пад’ехала выпасеная фура — аўтамашына з усімі прыбамбасамі... Ды што я пішу „фура”. Такой сапраўднай, у дзве аглоблі, на балёнавых колах і запрэжанай у коніка дык я не бачыў хіба дзесяць гадоў! Ну, вось, быў гэта самаход ці іншы мерседэс. Рэгістрацыю меў чужую, таму ўсе сабраныя пад крамай пачалі пазіраць з надзеяй, што, можа, штосьці з гэтага атрымаецца. Адсунулася аконная шыбка і паказалася ў ёй гожая бландзінка. — Паны мясцовыя? Шукаю такога і такога, дзе ён можа жыць? — спыталася (...) |