Ніва № 37 (2939), 9 верасня 2012 г.

Хрысціны ў Махнатым

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— У Махнатым жыве мусі з дзвесце людзей, больш няма. Калісь то было можа і з пяцьсот, — кажуць у адной з найдаўжэйшх вёсак Гайнаўскай гміны. Калісь у цёплыя вечары выседжвалі тут на прыхатніх лавачках, а спеў разносіўся па навакольных палетках і далятаў аж да блізкага Старога Беразова. Сёння вечарамі ціха. Ад вясны чуваць перш за ўсё спеў жаваранкаў. І якраз „Жаваранкамі” ахрысцілі мясцовы калектыў, які дагэтуль дзейнічаў без назвы больш за год. За той час паспеў ён аб’ехаць амаль усю гміну. Цяпер, ужо названы, мае рушыць у далейшы шлях. Нават у Брусель.

На хрысціны ў сапраўды сямейнай атмасферы ў Вясковы дом культуры ў Махнатым 1 верасня 2012 года з’ехалася шмат гасцей. Былі войты Гайнаўскай і Чыжоўскай гмін, прадстаўнікі консульства Беларусі ў Беластоку і Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве, падляшскі віцэ-маршалак, дырэктаркі навакольных школ, а нават еўрадэпутат. Былі, вядома, і падарункі. Вось Вольга Рыгаровіч, войт Гайнаўскай гміны, спрэзентавала тогі і абяцала задбаць пра грошы на далейшую дзейнасць калектыву, бо, як казала — такі ў ім запал. Маторам яго ўзнікнення быў больш за сямідзесяцігадовы солтыс вёскі, дзеяч мясцовай Добраахвотнай супрацьпажарнай каманды Аляксей Герасімюк:

— Калектыў узнік дзякуючы ўсім нашым хлопцам і дзяўчатам, але папраўдзе гэта я першы ўсё сарганізаваў. Калектыў налічвае чатырнаццаць асоб, усе яны махначане, толькі музыкант даязджае з Гайнаўкі. Мы сарганізаваліся, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF