Ніва № 36 (2938), 2 верасня 2012 г.
На Спаса ў СакахАляксей МАРОЗКалі я спытаў псаломшчыка з праваслаўнага прыхода на Бельшчыне ці збіраецца ехаць на Святую Гару Грабарку ў час святкавання Праабражэння Гасподняга, калі будзе там маліцца патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл І, той адказаў, што не ездзіць на Грабарку тады, калі збіраецца там вельмі многа народу. Пазней спаткаў я яго разам з сямейнікамі ў царкве св. Дзмітрыя Салунскага на горцы каля Сакоў, якая сваім выглядам крыху напамінае Грабарку. На могільніку, які акружае Дзмітрыеўскую царкву, таксама стаяць старыя высокія драўляныя крыжы, а з розных бакоў храма растуць высокія сосны. На Спаса, 19 жніўня, у сонечнае надвор’е на прыгожай Дзмітрыеўскай горцы сабралася многа людзей. Стаялі яны ў малітоўным настроі побач старых дрэў і крыжоў, слухаючы багаслужбу з царквы запоўненай вернікамі. Некаторыя з іх пабывалі на сустрэчы з патрыярхам у Гайнаўцы або напярэдадні маліліся на Грабарцы. Аднак прыхаджане з Сакоў і Тапаркоў жылі перш за ўсё справамі сваёй парафіі, у якой апошнім часам вядуцца вялікія рамонтныя працы. — Я па тэлебачанні бачыў, як патрыярх Кірыл падпісваў з католікамі зварот да вернікаў і як наведваў сабор у Гайнаўцы, — сказаў адзін з мясцовых вернікаў, які на Спаса лічыў сваім абавязкам маліцца на сваёй горцы, а не на Грабарцы. У гэты дзень малітвы ў Дзмітрыеўскай царкве ўзначальваў кляшчэлеўскі благачынны, мітрафорны протаіерэй Мікалай Келбашэўскі ў саслужэнні перш за ўсё святароў Кляшчэлеўскага дэканата. У (...) |