Ніва № 36 (2938), 2 верасня 2012 г.
Беларускія фільмы на РасточыМікола ВАЎРАНЮК„Халуі не маюць нацыянальнасці”, — кажа з за кадра выдатны дакументаліст Віктар Дашук у сваім фільме „Гулец”. Камера ў гэты час ездзіць па сытых тварах у мундзірах і ў штатскім, падобных адзін на аднаго, з пустымі вачыма, што — як той казаў, — „сумуюць па розуме”. Сабраліся яны ў найбольшай зале Палаца Рэспублікі ў Мінску на перадвыбарчы спектакль аднаго акцёра. Рагочуць з яго хамскіх вылазак у бок апазіцыі, б’юць у ладкі як накручаныя, аднагалосна прымаюць нейкія пастановы, якія і так у любы момант могуць быць замененыя адваротнымі рашэннямі. „З халуямі не можна нічога збудаваць”, — працягвае свой кінааповед рэжысёр. Віктар Дашук быў госцем Летняй фільмавай акадэміі ў Звяжынцы каля Замосця, якая праходзіла з 3 па 12 жніўня. Паказваў там яшчэ „Беларускі дэкамерон”, „Каралеўства здохлых мышэй”, „Феміда як пані лёгкіх паводзін”. — Пад сваімі фільмамі падпісваюся толькі я, — тлумачыў гледачам у час аўтарскай сустрэчы, — не з за лішняй пыхлівасці, а таму, што не хачу падстаўляць людзей, якія са мною працуюць. Чаму так, ведаюць тыя, хто глядзеў фільмы Віктара Дашука. На жаль, пабачыць іх у Беларусі практычна немагчыма. — Такая сітуацыя для кожнага рэжысёра, калі ён не піжон, прыгнятальная, — гаварыў Дашук у Звяжынцы, — бо кожны здымае кіно не ў шуфляду, а для людзей. Таму я заўсёды з радасцю сустракаюся з гледачамі. І магу іх запэўніць перад праекцыяй, што прыемна не будзе, затое (...) |